Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 красавіка 2012 года склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва. За сакавік гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 красавіка склаў 136,9 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі — 574.790 рублёў.

На 1 красавіка ў сталіцы было зарэгістравана 3.064 беспрацоўныя.
За студзень-сакавік 2012 года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 5.000 чалавек. На пастаянную або часовую працу працаўладкаваныя 2.840. З іх 1.975 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час у першым квартале 2012 года пры садзеянні службы занятасці працаўладкаваныя 95 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі адпраўленыя 360 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 912 чалавек, у тым ліку 627 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 красавіка склала 19.772, у тым ліку для рабочых — 15.001.

За студзень-сакавік 2012 года зарэгістравана каля 55 тыс. зваротаў суіскальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 3 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама).

Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (920 вакансій), рабочыя па комплекснай уборцы (369), грузчыкі (191), муляры (418), кандуктары (589), маляры (401), цесляры-бетоншчыкі (334), прадаўцы (458), швачкі (376), тынкоўшчыкі (402), урачы-спецыялісты (362), медсёстры (572).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?