УЕФА прыняў заяўку Беларусі на правядзенне фінальнага матчу футбольнай Лігі Еўропы ў 2015 ці 2016 годзе, пра гэта распавёў старшыня БФФ Сяргей Румас.
Кіраўнік БФФ адзначыў, што ў выпадку станоўчага вырашэння гэтага пытання фінал другога па значнасці кантынентальнага клубнага турніру пройдзе на полі абноўленага мінскага стадыёна «Дынама».
Рэканструкцыю галоўнай спартыўнай арэны нашай краіны плануецца пачаць у кастрычніку 2012 года і завяршыць у 2014 годзе.Пасля завяршэння працаў стадыён стане чыста футбольным і будзе адпавядаць самым сучасным стандартам.
0
0
0
0
0
0