"Дом Беклямішава" ў 1940-я.

"Дом Беклямішава" ў 1940-я.

Так ён выглядаў у 2009-м.

Так ён выглядаў у 2009-м.

12 мая 2012 дом быў знішчаны.

12 мая 2012 дом быў знішчаны.

Будынак па вул. Астроўскага 15, у якім цягам апошніх год месціўся эндакрыналагічны дыспансер, належаў калісьці вядомаму роду Беклямішавых.
З прыходам савецкай улады, у 1940 г. заможная сям’я была высланая ў Казахстан, дзе дыпламаваны лекар Мікалай Беклямішаў на пачатку працаваў прыцэпшчыкам трактарыста. Пасля вайны, аднак, ссыльны медык здолеў вярнуцца да прафесіі: доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958), акадэмік (1975), заслужаны дзеяч навукі Казахстана (1962), першы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне медыцыны (1980)… У 2005 г., праз два гады па смерці акадэміка, у Казахстане прайшлі першыя «Беклямішаўскія чытанні». У 1980-я на гродзенскім доме Беклямішавых хацелі замацаваць памятную шыльду, аднак, як заўжды, нешта не пайшло.
Дакументы і матэрыялы на ўключэнне будынка ў спіс помнікаў былі падрыхтаваныя гродзенскімі гісторыкамі
і перададзеныя ў выглядзе заяўкі ва Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры яшчэ мінулай восенню. Пытанне, аднак, дагэтуль не вынесена на разгляд.

Гледзячы па ўсім, горад зараз уваходзіць у перыяд, аналагічны 2005–07 г., сумна вядомы шматлікімі зносамі і знішчэннем археалагічных слаёў у гістарычным цэнтры, што выклікала тады бурлівую рэакцыю грамадскасці ды акцыі пратэсту.

Толькі на мінулым тыдні «Дом Беклямішава» стаў трэцім знявечаным будынкам у квартале арыгінальнай міжваеннай забудовы Новы Свет.
Як кажуць гісторыкі,
пра турыстычную прывабнасць раёна хутка ўжо немажліва будзе казаць — нічога не застанецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?