«Ведаеце, я лічу, што за доўгія гады дыктатуры прыкладна 80% незалежных журналістаў завербаваны КДБ», — такім чынам Бандарэнка адказаў на пытанне журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш, што «ў апошні час з боку журналістаў шмат нараканняў наконт працы сайта Хартыі». Вялікае інтэрв’ю з палітвязнем публікуецца ў апошнім нумары газеты.

«Што датычыць нараканняў, то не дзіўна: Хартыя выйграе і ў незалежных выданняў, і не ўсе з іх гатовыя да канкурэнцыі. Але я лічу так: калі аўдыторыя сайта радыё «Свабода» ў 20 разоў меншая за аўдыторыю «Хартыі», дык трэба задумацца пра гэта...»

Хартыю-сайт часам крытыкуюць за скажэнне інфармацыі, парушэнне аўтарскіх правоў пры перадруку, а таксама за аднабокасць у падачы інфармацыі.

Хартыю як палітычную групу, у сваю чаргу, многія лічаць канфліктным радыкалам у асяродку апазіцыі. Часта можна пачуць, што рэальную дзейнасць яна падмяняла піярам і шуміхай у інтэрнэце. На выбарах 2006 года хартысты падтрымлівалі Мілінкевіча. У 2010 годзе яны вылучылі Саннікава. Незалежныя сацыялагічныя апытанні давалі яму да 15% галасоў і другое месца.

Кіраўнік штаба Саннікава Уладзімір Кобец выйшаў з турмы адным з першых. Пазней ён атрымаў прытулак за мяжой і прызнаўся, што ў турме яго завербавалі ўзамен за выхад на свабоду.
Сам Саннікаў быў памілаваны Лукашэнкам пасля напісання адпаведнага хадайніцтва.

Вялікая група хартыстаў пасля выбараў выехала за межы Беларусі. У іх асяродку нарадзілася ідэя стварэння новага эміграцыйнага ўрада беларусаў. Выказваліся думкі, што яго мае ўзначаліць Андрэй Саннікаў. Гэта было яшчэ ў часе зняволення апошняга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?