У канцы траўня Кіеў зробіць захады для абароны мясцовых вытворцаў шкла. Яны істотна паўплываюць на змену рынкаў збыту для беларускіх і расійскіх шкловыдзімальнікаў.

У прыватнасці, на імпартнае ліставое шкло будзе ўведзеная гандлёвая нацэнка.

Ад такіх захадаў найбольшую выгаду атрымае завод «Пралетар», блізкі да экс-мэра горада Лісічанск Сяргея Дунаева. Гэтае прадпрыемства неаднаразова звярталася да ўладаў з просьбай абараніць айчынных вытворцаў шкла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?