паведамілі ў акцыянерным таварыстве.
Пра свае намеры «Беларуськалій» ужо паведаміў ААТ «Ашчадны банк Расіі», якое з’яўляецца агентам угоды.
«Вялікую частку крэдыту ($800 млн) плануецца выплаціць за кошт датэрміновага пагашэння намінаваных у валюце аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі, набытых „Беларуськаліем“. Астатнюю частку прадпрыемства збіраецца пагасіць за кошт уласных крыніц», — адзначылі ў ААТ.
Разам з тым ёсць імавернасць, што сіндыкаваны крэдыт будзе рэфінансаваць. Прадпрыемства працягвае перамовы на гэтую тэму з Ашчадным банкам. Акрамя таго, у ААТ «Беларуськалій» не выключаюць, што ў выпадку датэрміновага пагашэння сіндыкаванага крэдыту можа быць узяты іншы крэдыт.
У лістападзе 2011 года ў Мінску было падпісанае крэдытнае пагадненне аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту Ашчадбанка Расіі і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у памеры $1 млрд для ААТ «Беларуськалій» тэрмінам на адзін год. Сродкі Ашчаднага банка Расіі ў крэдыце складаюць $900 млн, ЕАБР — $100 млн.
Беларускі ўрад даў гарантыю Ашчадбанку Расіі і Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні сіндыкаванага крэдыту ў памеры $1 млрд, выдадзенага «Беларуськалію» на агульнакарпаратыўныя мэты, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне гарантаванай пазыкай.
Раней першы намеснік прэм’