У Беларусі колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў на пачатак 2012 года склала 1 млн. 730,9 тыс. чалавек, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Паводле звестак дэмаграфічнай статыстыкі, дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў налічвалася на пачатак года 717,1 тыс. чалавек, дзяцей ва ўзросце 7–14 гадоў — 712,5 тыс., падлеткаў ва ўзросце 15–17 гадоў — 301,3 тыс. чалавек.

У параўнанні з пачаткам 2000 года колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў у цэлым па краіне зменшылася на 661 тыс. чалавек (на 27,6%), у тым ліку ва ўзросце да 16 гадоў — на 541,5 тыс. чалавек (на 26,2%), а ў сельскай мясцовасці — на 231,8 тыс. чалавек (на 38,5%).

«Настолькі прыкметнае скарачэнне колькасці дзяцей звязана са спадам нараджальнасці ў 90-я гады мінулага стагоддзя, што асабліва адбілася на дынаміцы ўзроставай групы 10–14 гадоў. За гэты перыяд колькасць дзяцей ва ўзросце 10–14 гадоў зменшылася ў 1,8 раза, або на 363,2 тыс. чалавек», — растлумачыла прадстаўнік Белстата.

Доля дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў у агульнай колькасці насельніцтва скарацілася з 23,9% на пачатак 2000 года да 18,3% на пачатак 2012 года, у тым ліку тых, якія пражываюць у сельскай мясцовасці — з 22,3% да 18,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?