У аўторак раніцай экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле яго слоў, па дарозе з Варшавы ў Вільню за 75 кіламетраў да літоўскай сталіцы, пад колы яго Skoda Fabia кінулася казуля.

«Наступствы маглі быць куды больш сур'ёзныя, калі б казуля была буйнейшая, або на яе месцы быў бы лось, а так прыйдзецца замяніць бампер, радыятар, фару, а таксама выраўнаваць капот і крыло.
Прыемнага таксама мала, але галоўнае, што сам не пацярпеў -- нават акуляры не пабіліся», -- распавёў падрабязнасці ДТЗ Алесь Міхалевіч.

Ён кажа, што паліцыю не выклікаў, а збітую казулю, у якасці трафея, вырашыў не браць.

***

Нагадаем, Алесь Міхалевіч зараз жыве ў Чэхіі, дзе атрымаў палітычны прытулак. Пасля выбараў Алесь Міхалевіч быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБі. Яму было прад'яўлена абвінавачванне па «справе 19 снежня». Са следчага ізалятара ён выйшаў пасля таго, як даў згоду супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі. Пасля выхаду на свабоду публічна адрокся ад «жадання супрацоўніцтва». Акрамя гэтага выступіў з шэрагам заяў з нагоды катаванняў, якія прымяняліся ў ходзе следства. Нягледзячы на ​​тое, што ён быў выпушчаны на волю пад падпіску аб нявыездзе, у сакавіку 2011 г. змог праз Кіеў збегчы на ​​Захад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?