Суд у Каіры прызнаў былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака вінаватым у гібелі антыўрадавых дэманстрантаў у студзені і лютым 2011 года і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.

Хосні Мубарак — першы арабскі палітычны лідэр, прыцягнуты да суду уласным народам.

Раней паведамлялася, што

абвінавачванне патрабуе для экс-прэзідэнта вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання праз павешанне.

У пачатку 2011 года ў Егіпце пачаліся хваляванні, якія перараслі ў рэвалюцыю, у выніку чаго прэзідэнт краіны Хосні Мубарак быў вымушаны адысці ад улады.

У ходзе падаўлення антыўрадавых дэманстрацый, якія паклалі канец рэжыму, былі забітыя больш за 800 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?