У «Экран якасці» выстаўляюцца адзнакі рабочым: ад 0,1 да 1.

У «Экран якасці» выстаўляюцца адзнакі рабочым: ад 0,1 да 1.

«Камунальнікі» ўкараняюць у сваёй дзейнасці сучасныя тэхналогіі. У кожным ЖЭСе будзе створана адмысловая камісія, якая штодня будзе адсочваць чысціню ў дварах і пад’ездах, а таксама выстаўляць адзнакі рабочым (ад 0,1 — вельмі дрэнна, да 1 — добра).

Вынікі штодзённых праверак можна будзе пабачыць на сайце свайго ЖЭСа. Калі вам падаецца, што адзнака несправядлівая, вы можаце пакідаць заўвагі ў «Гасцявой кнізе». У такім выпадку нядобрасумленныя работнікі ЖЭСаў, прыбіральшчыкі і правяраючыя, рызыкуюць страціць частку заробку.

Новая сістэма пакуль толькі на стадыі ўкаранення. Не ўсе ЖРЭА вывесілі на сваіх інтэрнэт-старонках так званыя «экраны якасці», дзе выстаўляюцца адзнакі дворнікам. А супрацоўнікі некаторых ЖЭСаў увогуле нічога не чулі пра новаўвядзенне.

Пільныя мінчане пакідаюць багата каментароў на сайтах ЖРЭА. Пераважна гэта скаргі на дзейнасць «камунальнікаў», але сустракаюцца і падзякі асобным работнікам. Напрыклад, такія:

«Хацелася б выказаць падзяку нашай прыбіральшчыцы. У нас усё прыбрана і чыста. Сама яна ўсім усміхаецца і з ўсімі вітаецца, што падымае настрой на цэлы дзень», — піша Ірына з Завадскога раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?