Галкіпер зборнай Італіі Джанлуіджы Буфон выказаў сумнеў адносна таго, што ў заключным туры групавога этапу Еўра-2012 зборная Іспаніі згуляе ўнічыю са зборнай Харватыі.

«Калі Іспанія і Харватыя згуляюць унічыю 2:2 [вынік, каб і Іспанія, і Харватыя прайшлі ў чвэрцьфінал — НН], то з гэтага будзе смяяцца ўвесь свет.

Мяне не турбуюць такія рэчы, бо я веру, што ўсё трымаюцца спартыўнага прынцыпу», — цытуе Буфона Jutarnji list.

Нагадаем, што на Еўра-2004 зборныя Даніі і Швецыі, згуляўшы ўнічыю 2:2, пакінулі зборную Італіі па-за бортам чвэрцьфіналу.

***

Іспанія — 4, Харватыя — 4, Італія — 2, Ірландыя — 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?