А раз так, то лепей няхай з Расіяй мае справу моцны, а не слабы Лукашэнка. Павел Коваль лічыць наіўнымі спробы змяніць сітуацыю ў Беларусі з дапамогай Масквы.

Коваль калісьці быў у партыі Качынскіх «Права і справядлівасць», а пасля выйшаў з яе. Спроба стварыць новую правую сілу «Польшча — галоўнае» правалілася. Але ў беларускім пытанні Коваль застаецца ўплывовым голасам.

У сваім новым артыкуле ён выказаў пазіцыю дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента.
Гэтая пазіцыя да пэўнай ступені альтэрнатыўная падыходу польскага МЗС.
«Да Лукашэнкі трэба ставіцца паважліва, — піша Коваль у артыкуле ў часопісе „Нова Эўропа ўсходня“.
— Ці ў 1980-х Джордж Шульц ці Рональд Рэйган пакрыквалі на Вайцеха Ярузэльскага ці кпілі з яго? Не. Былі канкрэтныя, „мужчынскія“ выказванні і маўчанне. Рашучасць выражалася ў дзеяннях, а не публічных сварках і інфляцыі заяваў».
«У атачэнні Лукашэнкі ёсць людзі, што чакаюць зменаў, — упэўнены Коваль.
— Яны павінны атрымаць ясныя сігналы, што да іх будуць уважліва прыслухоўвацца, якім бы шляхам гэтыя перамены ні адбыліся: шляхам рэвалюцыі, эвалюцыі ці нейкім яшчэ».

Коваль заклікае да супрацы са Швецыяй пры выпрацоўцы супольнай палітыкі ЕС да Беларусі і між радкамі крытыкуе стратэгію Сікорскага-Вэстэрвэле.

На думку Коваля, кантакты з Мінскам з мэтай паправы адносін могуць адбывацца пры пасярэдніцтве Кіева, Тбілісі, а таксама Каталіцкай царквы і, у прыватнасці, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча,
нягледзячы на тое, што той ухіляецца ад палітыкі.
«Лукашэнка не дапусціць свабодных выбараў, — піша Коваль, — не трэба тут мрояў.
Але выпусціць палітвязняў ён можа, як можа і павялічыць свабоду слова, зменшыць рамкі цэнзуры, а таксама можа палепшыць становішча нацменшасцяў».
Пазіцыя Коваля перагукаецца з настроямі ў Брусэлі.
У Еўрасаюзе гатовыя вярнуць адносіны з Беларуссю ў стан 2010 года, як толькі ў краіне не застанецца палітвязняў. У той жа час, падкрэсліў «Нашай Ніве» адзін еўрапейскі дыпламат, акрэдытаваны ў Мінску, Еўропа не можа замяніць Маскву ў якасці спонсара рэжыму. Маштабная эканамічная падтрымка, такі сабе План Маршала для адной краіны, магчымы толькі ў выпадку змены сістэмы ў Беларусі на дэмакратычную.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?