Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску складае 181,4 тысячы рублёў,
паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Нагадаем, сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 красавіка складаў 136,9 тысячы рублёў, на 1 мая — 150,8 тысячы. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі — 574.790 рублёў. Дапамогу ў студзені-маі атрымлівалі 3.019 беспрацоўных.

На 1 чэрвеня ў сталіцы было зарэгістравана 2.682 беспрацоўныя. За студзень-май 2012 года па садзейнічанне ва ўладкаванні на працу звярнулася больш як 8.600 чалавек. За студзень-май 2012 года зарэгістравана прыкладна 83 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і прыкладна 4,7 млн. — да электроннага банка вакансій на сайце Мінгарвыканкама.

Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з`яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (920 вакансій), рабочыя па комплексным прыбіранні (369), грузчыкі (191), муляры (418), кандуктары (589), маляры (401), цесляры-бетоншчыкі (334), прадаўцы (458), швачкі (376), тынкоўшчыкі (402), урачы-спецыялісты (362), медыцынскія сёстры (572).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?