У адной з кавярняў Таронта (Канада), дзе сабраліся заўзятары для прагляду матчу зборных Італіі і Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы-2012, прагрымелі стрэлы.

Адзін з наведнікаў забіты, другі з раненнямі дастаўлены ў бальніцу. Паліцыя апытвае шматлікіх сведак. Па іх словах, у «Сіцыліян кафэ», размешчаным у раёне Літл Італі («Маленькая Італія»), прагучалі 5 стрэлаў.

Італія атрымала перамогу з лікам 2:0, выйшаўшы ў чвэрцьфінал першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?