Карыстальнікі інтэрнэту пералічылі больш за 400 тысяч даляраў у фонд для пажылой жанчыны-кандуктара з горада Рочэстэр у штаце Нью-Ёрк, якая стала гераіняй відэа, на якім яна падвяргаецца нападкам з боку сямікласнікаў. Пра гэта паведамляе CBS News.

Відэа, на якім сямікласнікі даводзяць да слёз 68-гадовую Карэн Хаф Кляйн, нагадваючы ёй пра самагубства сына, зрабілася папулярным на YouTube, набраўшы некалькі мільёнаў праглядаў.

Сама Кляйн заявіла, што ёй спатрэбілася вялікая сіла волі, каб не адказваць хуліганам, але маштаб падтрымкі, выказанай ёй у інтэрнэце, стаў «ашаламляльным».

Як паведамілі ў паліцыі Рочэстэра, хуліганы, паводзіны якіх выклікалі гнеў анлайн-супольнасці, атрымалі ў свой адрас ужо тысячы пагроз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?