1 чэрвеня ў Беларусі на 5% павялічаны кошт навучання ў ВНУ і ССНУ.

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна, гэта звязана з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду. З 1 мая яна вырасла на 5% — з 200 да 210 тыс. беларускіх рублёў.

Рашэнне аб павелічэнні кошту навучання ў ВНУ і ССНУ прынята камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў па прапанове Мінадукацыі. Змяненне кошту не закране навучання студэнтаў і навучэнцаў выпускных курсаў.

Нагадаем, у гэтым навучальным годзе кошт навучання ў ВНУ і ССНУ ўжо павышаўся тры разы: 1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, у кастрычніку-лістападзе 2011 года — на 25%, 1 лютага — на 29%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?