Буфон бярэ ўдар Коўла

Буфон бярэ ўдар Коўла

Зборная Італіі выйграла ў Англіі 4:2 па пенальці. Джанлуіджы Буфон узяў мяч Коўла.

Янг (Англія) трапіў у бэльку. Манталіва (Італія) прабіў міма.

Асноўны і дадатковы час скончыўся 0:0. Але нулі — не паказчык. Гульня была адкрытай, яскравай, інтэнсіўнай. Бадай, адной з самых цікавых на гэтым чэмпіянаце.

Такім чынам у паўфіналах згуляюць: Іспанія — Партугалія (серада, Данецк), Італія — Германія (чацвер, Варшава).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0