Фура, гружаная рыбай, перакулілася на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
ДТЗ адбылося 27 чэрвеня каля 18.20 паблізу вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна. Гружаная рыбнай прадукцыяй фура ЛіАЗ перакулілася пры з’ездзе з дарогі. Пры гэтым увесь груз рассыпаўся, а кіроўца апынуўся заблакаваны ў кабіне. Яго дасталі выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Мужчыну шпіталізавалі.
Абставіны аварыі высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0