Ад 29 чэрвеня да 1 ліпеня ў Мірскім замку пройдзе ІІ Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі Сярэднявечча «Спадчына cтагоддзяў». Гледачы змогуць занурыцца ў атмасферу сапраўднага рыцарскага турніра — з дакладным выкананнем правілаў і звычаяў Сярэднявечча. Таксама

ў праграме фэсту — спаборніцтва лучнікаў, пастановачная бітва з выкарыстаннем піратэхнікі, сярэднявечны кірмаш з атракцыёнамі і канцэрт, гістарычная карчма.
Пачнецца фестываль 29 чэрвеня а 17.00, у наступныя дні праграма пачынаецца аб 11.00. Даведкі па т.: (44) 550-40-50.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0