В’етнам выступае за стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расіі, заявіў кіраўнік в’етнамскага МЗС Фам Бінь Мінь 3 ліпеня ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

«Мы абмеркавалі неабходнасць найхутчэйшага пачатку перамоў аб заключэнні пагаднення пра стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж В’етнамам і Мытным саюзам, у які ўваходзяць Расія, Казахстан і Беларусь, і тым самым надаць імпульс далейшага развіцця супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў сферы гандлю і інвестыцый на найбліжэйшыя гады», — цытуе РІА Новости в’етнамскага міністра.

Лаўроў у адказ выказаў меркаванне, што стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам будзе паспяховым праектам. «Мы разлічваем, што гэта будзе паспяховы праект. Створана і актыўна працуе сумесная даследчая група паміж членамі Мытнага саюза і В’етнама. Яны павінны падаць даклад аб магчымасці стварэння зоны свабоднага гандлю ў гэтым годзе. Спадзяюся, што не вельмі працяглы гэта зойме час», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?