На сайце грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з’явілася інфармацыя, што ў часцях, адказных за кантроль над паветранай прасторай на паўночна-заходнім кірунку ад Мінска, пачалося расследаванне абставінаў здарэння 4 ліпеня. Як даказваюць відэазапісы, у наступны дзень пасля параду шведскі паршнявы самалёцік праляцеў ад мяжы да Мінска. Над сталіцай і, па дарозе, над Івянцом шведы скінулі плюшавых мядзведзікаў з пачэпленымі на іх заклікамі да свабоды слова ў Беларусі. Пры гэтым беларуская памежная служба і супрацьпаветраная абарона, імаверна, не засяклі парушальніка. Міністэрства абароны некалькі разоў абвяргала пралёт самалёта, аж пакуль у інтэрнэце не з’явіліся відэазапісы.

Паводле інфармацыі «Нашага дома», расследаваннем займаюцца спецслужбы.

Як расказаў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» арганізатар палёту, Пэр Кромвэл (Per Cromwell), шведы спачатку меркавалі захаваць інкогніта, але недаверлівая рэакцыя шведскіх і беларускіх СМІ вымусіла іх раскрыцца. Акцыю яны планавалі цэлы год, за два месяцы да палёту яны пабывалі ў Беларусі. Пілот атрымаў правы лётчыка толькі тры тыдні таму. З ягоных словаў, мяжу яны перасеклі ў «раёне Дзевянішскага выступу на граніцы Беларусі і Літвы. Па словах шведа, над Мінскам з самалётам кантактавалі мінскія службы аэранавігацыі. Шведы нічога не зразумелі з таго, што ім гаварылі, але ў выніку пабаяліся ляцець над рэзідэнцыю Лукашэнкі, як былі задумвалі спачатку.

Відэа. Дэсант мядзведзікаў над Мінскам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?