Парламент краіны прыняў закон, у адпаведнасці з якім савецкія флаг і серп з молатам акажуцца па-за законам як «сімвалы таталітарнага рэжыму». Нацысцкая і фашысцкая сімволіка таксама забароненыя ў Малдове.

Лідар Ліберальнай партыі Міхай Гімпу падкрэсліў, што ані слова «камуніст», ані Камуністычная партыя пад закон не падпадаюць. Санкцыі адносяцца толькі да сімволікі савецкай дзяржавы. Малдову Савецкі Саюз далучыў у 1940 годзе, у выніку пакта Молатава-Рыбентропа. Як і ў іншых акупаваных краінах, у Малдове саветы паслядоўна вынішчылі нацыянальныя эліты, заможныя слаі насельніцтва і бізнэсоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?