Маці журналіста, які быў затрыманы 13 ліпеня і цяпер утрымліваецца ў СІЗА КДБ, атрымала ад яго ліст.

Пасланне, датаванае 22 ліпеня, прыйшло сёння бацькам у Слуцк. Антон дзякуе за атрыманую перадачу, перадае прывітанне ўсім сваякам, а таксама журналістам-фатографам, «з якімі лётае па рэпартажах». «І смайлік прымаляваны, — кажа маці журналіста. — Там вельмі шмат прозвішчаў, я ўсе не пералічу…"

Асобна ў лісце Антона прыпісана: «Усім сябрам БАЖ: Няхай жыве беларуская незалежная журналістыка!».

* * *

    Нагадаем, што Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня супрацоўнікамі КДБ па падазрэнні ў «дапамаганні наўмысным незаконнаму перасячэнню мяжы, здзейсненаму арганізаванай групай асобаў», яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
    Студэнт Інстытута журналістыкі БДУ першым выклаў у інтэрнэце фатаграфіі цацачных мядзведзяў, скінутых 4 ліпеня над Івянцом і Мінскам са шведскага самалёта, які незаконна перасёк дзяржаўную мяжу. Па словах Антона, фатаграфіі яму былі высланыя па электроннай пошце. Акцыя шведаў была праведзена з мэтай падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.
    23 піпеня скончыліся 10 сутак, на працягу якіх Сурапіну або павінны былі прад’явіць абвінавачванне, або адпусціць з-пад варты. На волю журналіст не выйшаў, ці прад’яўлена яму абвінавачванне, невядома.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?