Музею падаравалі два графічныя лісты (у тэхніцы аквацінты) Марка Шагала -- «Крыжовы шлях» і «Бачанне Апакаліпсісу» -- творы на біблейскія тэмы, якія мастак гэтак любіў на працягу ўсёй творчасці.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі атрымаў у дар дзве арыгінальныя графічныя працы Марка Шагала.
На ўрачыстай цырымоніі перадачы прац Шагала прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка і амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
Подпіс на асобніку з паштовай маркай Марка Шагала ставіць Павел Латушка.
Павел Латушка і амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал паказваюць журналістам атрыманыя ў падарунак творы Шагала.
Старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка, дзякуючы якому творы і апынуліся ў Беларусь.
«Крыжовы шлях».
«Бачанне Апакаліпсісу».
Асабісты подпіс Марка Шагала.
Беларуская паштовая марка да 125-годдзя мастака.
На прэм'ерным паказе відэафільму «Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць».
Фільм «Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць».
Абодва адбіткі створаныя ў 1967 годзе і з'яўляюцца 24-мі асобнікамі з накладу ў 35 асобнікаў, пра што сведчаць надпісы алоўкам пад малюнкамі, зробленыя рукой майстра. Гэты неацэнны для Мастацкага музея дар ажыццёўлены па рашэнні акцыянераў ААТ "Белгазпрамбанк" і асабіста старшыні праўлення Віктара Бабарыкі. Твораў Марка Шагала ў калекцыі музея не было. На ўрачыстай цырымоніі перадачы прац Шагала прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка і пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
У праграме мерапрыемстваў адбылося гашэнне спецыяльнага канверта з маркай ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння мастака - падзеі, шырока адзначанай сёлета ва ўсім свеце. Адбыўся і прэм'ерны паказ відэафільма РУП «Беларускі відэацэнтр» «Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць» (рэжысёр-дакументаліст Зоя Катовіч, сцэнар Веры Савінай, 2012 год).