Як паведамілі ў Жлобінскім раённым судзе, да іх матэрыялы пакуль не паступалі.

Магчыма, справа будзе разглядацца Гомельскім абласным судом, але ў любым выпадку з выездам у Жлобін.

Нагадаем, у канцы чэрвеня старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў, што цягам дзесяці дзён справа з замахам на здзяйсненне тэракта ў Жлобіне будзе накіравана ў суд. Пасля гэтага цягам месяца суддзя павінен прыняць рашэнне аб пачатку разгляду.

24 мая ў Жлобіне каля будынка міліцыі быў затрыманы 21-гадовы малады чалавек. Па інфармацыі КДБ, на твары ў яго была маска з надпісам на арабскай мове, а пры сабе — ёмістасці з запальнай сумессю і самаробнай выбуховай прыладай магутнасцю каля пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце.

Ён

«спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падраздзялення МУС па месцы іх дыслакацыі».

Маладому чалавеку прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК (замах на ўчыненне акту тэрарызму). Пакаранне прадугладжана ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?