«За 14 гадоў працы Аляксандра Юркевіча на пасадзе старшыні райвыканкама непазнавальна змянілася Пружаншчына» — з такім падзагалоўкам выйшаў артыкул пра старшыню Пружанскага райвыканкама Аляксандра Юркевіча ў брэсцкай дзяржаўнай газеце «Заря».
У цэлым артыкул вытрыманы ў кампліментарным тоне. Напрыканцы выданне характарызуе чыноўніка як чалавека, у якога «дагэтуль захоўваецца ўнікальная здольнасць назапашваць самае лепшае, што сустракаецца ў жыцці і шчодра дзяліцца гэтым неацэнным багаццем».
Хвалебная публікацыя ў «Заре» выклікае пытанні юрыдычнага характару.18 ліпеня cайт Пружанскага райвыканкама апублікаваў інфармацыю пра тое, што па Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў Юркевіча Аляксандра Іванавіча.
Да моманту рэгістрацыі кандыдатаў у ЦВК агітацыя забароненая законам.
0
0
0
0
0
0