29 верасня, у дзень свайго 70-годдзя, у Мінску выступіць Жан-Люк Панці — «першая скрыпка» сусветнага джаза. Канцэрт музыкі адбудзецца ў межах Фестываля Юрыя Башмета.

Творчы шлях Панці распачаўся ў канцы 50-х, тады парыжскі скрыпач мусіў зрабіць глабальны выбар паміж акадэмічнай музыкай і джазам. Вялікі аматар творчасці Джона Калтрэйна і Майлза Дэвіса, Панці пераключыўся на электрычную скрыпку, і імкліва здабыў папулярнасць.

За сваё жыццё Панці паспеў паіграць у класічных альбомах Фрэнка Запы, Элтана Джона, Эла дзі Меолы і запісаць некалькі альбомаў з ветэранам джазавай скрыпкі Стэфанам Грапэлі.

Апроч таго ў арсенале Панці ёсць і рэдкія скрыпкі: на пяць і шэсць струн.

У Мінску Жан-Люк Панці выступіць разам са сваім гуртом. Канцэрт адбудзецца ў Белдзяржцырку. Кошты квіткоў: ад 249 дтысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?