- Сьпі, сыночак, люлі‑люлі,
Пакуль дома ў матулі.
Сьпі, маленькі, ляж на бок.
Аддамо цябе ў садок.
- Выхавацельніца там
Малых ставіць па кутам.
Не пакорміць цябе з лыжкі,
А прымусіць гартаць кніжкі
Без малюнкаў і без здымкаў.
- Дзеці забяруць машынку,
Адламаюць ёй калёсы —
Вось пачатак твайго лёсу,
Месца зьдзекам і пакуце.
Божы дзень стаяць у куце!
- І так, сынку, ўсё жыцьцё,
(Ажно ў грудзях калацьцё) —
Школа, войска, інстытут...
Напакутуешся тут.
- А наразе сьпі, сынок,
Хутка аддамо ў садок.
0
0
0
0
0
0