Сябар пісьменніка Віктар Казько кажа, што інфаркт у Карамазава здарыўся дзесяць дзён таму.

«Яго адразу паклалі ў рэанімацыю лечкамісіі, — расказвае Казько. — Цяпер пагрозы ягонаму жыццю няма. Калі ён вытрымаў рэанімацыю, то ўсё будзе больш-менш добра. Зараз ён правядзе ў шпіталі яшчэ пару тыдняў, пасля будзе рэабілітацыя, хутчэй за ўсё ў Аксакаўшчыне.

Віктар Карамазаў — аўтар з унікальнай спецыялізацыяй. Ён піша пра беларускіх мастакоў. Адзін з самых вядомых ягоных твораў — гэта «Крыж на зямлі, поўня ў небе» пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю. Пазнаёміцца з творамі Карамазава можна на ягоным сайце.

Больш пра Віктара Карамазава можна прачытаць у эсэ Анатоля Кудраўца «Трое ў адным пакоі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?