Ад верасня латарэі «Ваша лато», «Пяцёрачка» і «Суперлато» пераходзяць з тэлеканала «Беларусь 1» на «Беларусь 2», паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Па суботах у вячэрнім эфіры на «Беларусь 2» будзе транслявацца розыгрыш латарэй «Ваша лато» і «Пяцёрачка». «Суперлато» працягне выходзіць у эфір па нядзелях.

Рашэнне пра перанос латарэйных розыгрышаў было прынята кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі зыходзячы з канцэпцыі вяшчання (тэматыкі праграм і аўдыторыі) спартыўна-забаўляльнага тэлеканала «Беларусь 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?