Прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што, нягледзячы на інфармацыю пра відавочцаў трагедыі, адшукаць іх так і не ўдалося. Быў апытаны ўвесь квартал. І таму Следчы камітэт просіць людзей, якія нешта ведаюць пра здарэнне, звярнуцца ў міліцыю.

Прычыну такога ўчынку жанчыны ў Следчым камітэце пакуль назваць не могуць. Але

Аляксандр Герасімаў адзначыў, што гэта не праз магчымы развод з мужам. І назваў такую інфармацыю беспадстаўнай.

Па яго словах, сям’я была нармальнай, хоць і замкнёнай. Муж увесь час быў на працы, цешча пра яго адгукаецца добра.

Нагадаем, 23 жніўня ў Мінску па вуліцы Панчанкі 32-гадовая жанчына выкінулася з акна 9-га паверха разам з малалетнімі сынамі. Усе загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?