У матчы адкрыцця чэмпіён краіны мінулага года жлобінскі «Металург» перамог гродзенскі «Нёман» з лікам 6:5 (5:1, 1:3, 0:1).

Сёння згуляюць: «Юніёр» Мінск — «Магілёў», «Брэст» — «Шахцёр», «Гомель» — «Ліда», «Віцебск» — «Металургс» Ліепая.

У 21-м чэмпіянаце краіны па хакеі бяруць удзел 11 камандаў, у тым ліку адна латвійская. Чэмпіянат пройдзе ў тры этапы. На першым каманды згуляюць паміж сабой у чатыры колы, потым — два падтурніры для камандаў, што занялі 1-6-я месцы, 7-11-я месцы; затым — плэй-оф.

Зазначым таксама, што сёння старт у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі бярэ мінскае «Дынама». «Зубры» згуляюць у Ніжнякамску з «Нафтахімікам» (18.00).
«Беларусь-2» пачне трансляцыю ў 20:00, бо ад 19-й выступ кандыдатаў у дэпутаты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?