Малады Фронт паўстаў у 1997 годзе як рэакцыя на пагрозу незалежнасці краіны, што тады існавала.
Змянілася не адно пакаленне, але прыходзілі новыя і новыя школьнікі і студэнты, для якіх арганізацыя рабілася справай жыцця.
Свабода, беларуская мова, культурнасць жыцця – гэтыя каштоўнасці адстойваў МФ.
А ўлады баяліся суполкі, здольнай выводзіць моладзь на акцыі пратэсту. Сяброў арганізацыі сталі судзіць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, пры гэтым арганізацыі шмат разоў адмовілі ў рэгістрацыі. Тады МФ зарэгістраваўся ў Чэхіі.
Маладафронтаўцы адзначаць свой дзень народзінаў у 17.30 у чацвер, 6 верасня, на Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0