Полудня падазраюць у атрыманні матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў ад службовых асоб органаў унутраных справаў.
Таксама яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што нанесла шкоду дзяржуласнасці ў буйным памеры. Па словах Вакульчыка, цяпер экс-намеснік міністра знаёміцца з матэрыяламі справы, пасля чаго справу перададуць пракурору для накіравання ў суд.
Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года.

Праз тыдзень яму было выстаўлена абвінавачанне на падставе часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду). Абедзве справы аб'яднаны ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка начальнік Следчага камітэта Валерый Вакульчык паведаміў, што справа мае шмат эпізодаў, па ёй праходзіць мноства сведак. "Абгрунтаванасць затрымання Полудня не выклікае сумненняў", — сказаў кіраўнік СК. Паводле яго слоў, да расследавання справы Полудня прыцягнуты праваахоўныя органы Расіі і Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?