Маскоўскі гарадскі суд адклаў разгляд скаргі на прысуд удзельніцам панк-гурту Pussy Riot да 10 кастрычніка.

Раней суддзя пагадзілася скасаваць дамову адной з удзельніц гурту Кацярыны Самуцэвіч з яе адвакатам Віялетай Волкавай. Пра гэта хадайнічала сама падсудная, якая заявіла, што пазіцыі яе і яе адваката разышліся. Яна не стала тлумачыць, у чым заключаюцца рознагалоссі.

Трое удзельніц гурту Pussy Riot былі прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў хуліганстве ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве ў лютым 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?