Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска даражэе да 1 700 рублёў з 3 кастрычніка.

Пры рэалізацыі білетаў на адну паездку кіроўцамі кошт квітка павялічваецца да 2 000 рублёў.

Квіткі папярэдняга намінальнага кошту сапраўдныя цягам дзесяці дзён з дня змянення тарыфу.

Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) з 3 кастрычніка складзе 72 900 рублёў, дэкаднага — 25 600, на паўмесяца - 38 400.

На два віды транспарту месячны праязны будзе каштаваць 97 500, дэкадны — 34 200, на паўмесяца — 51 300.

На тры віды — адпаведна 116 200, 40 800 і 61 200, на чатыры — 131 400, 46 100 і 69 200.

На аўтобус-экспрэс праязны на месяц каштуе 95 000, дэкаду — 33 300, паўмесяца — 50 000 рублёў.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска даражэў вясной з 1 300 да 1 500 рублёў за адну паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?