Паводле словаў відавочцаў, дзікія жывёлы праніклі проста ў хаты жыхароў, якія хутка пакінулі жытло, даведаўшыся, што насоўваецца паводка.

Адзін чалавек, эвакуяваны з свайго дома ў штаце Бенуа, кажа, што калі ён вярнуўся дадому, то заспеў бегемота, які там пасяліўся.

Выратавальныя службы сцвярджаюць, што дзікія жывёлы прыйшлі з суседняга Камеруна, пасля таго, як там абрынулася дамба.

Паводкі ў гэтай частцы Нігерыі — самыя цяжкія за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Сотні людзей загінулі, і некалькі сотняў тысяч засталіся без жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?