Мерапрыемства прысвечана збору сродкаў для выратавання жыццяў двух цяжкахворых хлопчыкаў - Кірыла Шашко (11 месяцаў, мікрацэфалія) і Андрэя Саванца (4 гады, дыягназ не ўстаноўлены).

Кірыл мае патрэбу ў рэабілітацыі ў Кітаі. У хлопчыка ёсць рэальны шанец паправіцца! Андрэй пакутуе ад курчаў, прычына якіх невядомая. Патрэбна дыягностыка ў Германіі.

Канцэрт адбудзецца 5 кастрычніка ў casino & club MILLENNIUM (пр. Пераможцаў, 7). Пачатак у 18:00.

У праграме вечара -- выступ зорак беларускай эстрады (Герман, Чэры Лэдзі, Аляксей Хлястоў, Топлес, Лас Вегас, Вера Карэтнікава, Анастасія Ціхановіч, LiteSound, ПулЯ, Вольга Барабаншчыкава, Ганна Гоманава).

Даведкі па т.: + 375 29 3668458, + 375 29 7681332

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?