Хочацца
Асабіста для мяне Нясвіж не ёсць нейкай турыстычнай экзотыкай. Пры жаданні я і сам магу зладзіць экскурсію ў культурную сталіцу Беларусі. Мэтай гэтага допісу было жаданне дапамагчы тым, хто хоча за адзін выходны выціснуць максімум уражанняў з Нясвіжа пры мінімальных затратах часу і фінансаў. Парады грунтуюцца на ўласным досведзе і носяць выразна суб’ектыўны характар.
Як дабрацца
Самы танны спосаб трапіць у «маленькі Парыж» — скарыстацца паслугамі беларускай чыгункі. Гэты спосаб забярэ ў вас дастаткова часу, але дазволіць ашчадзіць сціплы студэнцкі бюджэт. Абраўшы такі маршрут, вам давядзецца зрабіць у дарозе адну перасадку: электрычка давязе вас толькі да ст. Гарадзея. З Гарадзеі да Нясвіжа вы даедзеце альбо прыгарадным аўтобусам (яны курсуюць з Гарадзеі ў Нясвіж дастаткова часта), альбо на таксоўцы. Апошні варыянт можа пахаваць усе вашыя надзеі сэканоміць гэтым разам свае тугрыкі — кошт паездкі вагаецца ад 60 да 70 тысяч рублёў. Хочаце плаціць менш? Плануйце сваё падарожжа загадзя! Для гэтага вам неабходна азнаёміцца з раскладам руху электрычак у Баранавіцкім/Брэсцкім кірунку.
Увага! Большасць цягнікоў у гэтым напрамку адпраўляецца з Інстытута культуры. Выбіраем электрычку, якая найбольш «пасуе» раскладу руху прыгарадных аўтобусаў з Гарадзеі:
7:15, 9:20 (
Спіс можа быць няпоўным — удакладняйце расклад руху па тэлефоне + 375 1770
З Гарадзеі да Нясвіжа вы даедзеце хвілін за 15–20.
Кошт квітка на электрычку (
Кошт квітка з Гарадзеі да Нясвіжа: 5 150
Калі вы не з Мінска, варыянты могуць быць наступныя:
Гродна: начны цягнік Гродна — Гомель да ст. Гарадзея;
Віцебск: Полацк — Баранавічы да ст. Гарадзея;
Брэст, Баранавічы — тыя ж варыянты з электрычкамі, што і з Мінска, толькі ў адваротны бок.
Варыянт з простым аўтобусам з Мінска таксама існуе.
Станоўчы бок: вас прывязуць у Нясвіж без ніякіх перасадак і з большым камфортам. Да таго ж, на дарозе вы сэканоміце больш за гадзіну.
Мінусы:
Расклад аўтобусаў (з Нясвіжа)
Да Гарадзеі
6:00, 8:00, 10:00, 10:52 (
Да Мінска
13:10 (сб), 14:16(
Удакладніць расклад руху можна па тэлефоне + 375 1770
Харчаванне
У Нясвіжы на сёння дзейнічае больш за 10 пунктаў грамадскага харчавання. Самы вядомы ў горадзе рэстаран — «Ратуша». Папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў карыстаюцца кавярні «Чабарок», «Несцерка» і «Парк» (у народзе — «Дзеравяшка»). Нядаўна адкрылася піцейная ўстанова недалёка ад вакзала, але са словаў мясцовых, графік працы там пакуль нестабільны. Каб трапіць у кавярню ў замку, давядзецца напэўна заплаціць за ўваход. Рэстаран «Нясвіж» у мясцовым гатэлі наўрад ці прапануе таннае меню. Да таго ж у выходныя такія ўстановы, як правіла, працуюць па спецабслугоўванні: сезон вяселляў.
Спецыфіка мясцовых пунктаў грамадскага харчавання — сталы сезонны турыстычны ажыятаж. Рэстаран «Ратуша» практыкуе спецабслугоўванне турыстычных груп у выходныя, таму простаму
Калі рэстаран вам не па кішэні, а проста папіць
Калі вы маеце трывалую звычку браць з сабой у дарогу бутэрброды, а цягаць тэрмас вам ляніва, запрашаем у кафетэрый у гастраноме (гарадская плошча). Кава ці гарбата там каштуюць смешныя грошы. Ёсць столікі, спіртное распіваць нельга — можна спакойна перакусіць і адагрэцца, калі на вуліцы ўжо не травень.
«Дзеравяшка» (кавярня каля касцёла) традыцыйна акупаваная наведнікамі. Можна, канечне, паспрабаваць выстаяць чаргу, але восеньскім днём кожная хвіліна дарагая.
Болей пра пункты грамадскага харчавання — тут.
Замак
Уваход у замак каштуе 50 000. Больш тут дадаць няма чаго. Наведванне парка бясплатнае. Калі на замак шкада грошай, можна засяродзіцца на парку, ён таго варты.
Краявіды і іх фіксацыя
У часы росквіту стужкавай фатаграфіі (эра «мыльніц») аператары мясцовых фотакрамаў з дрэнна прыхаванай агідай друкавалі чарговыя порцыі фоташэдэўраў «я і ратуша», «я на фоне сабакі ў парку» і да т.п. Замыленыя ракурсы непазбежныя, як першы снег. Бяда ўсіх турыстаў у тым, што іх водзяць аднымі і тымі ж маршрутамі.
Схадзіце за Браму да мясцовай лякарні. Там захавалася
Мясцовы ФАК са стадыёнам — добры пункт для фатаграфавання. Месцяцца яны на ўзвышшы, таму даюць некалькі дадатковых магчымасцяў для здымкі.
Лесапарк «Альба». Ад парку засталіся толькі здзічэлыя рэшткі, але прыкметы былой велічы адшукаць можна. Як знайсці: выходзіце на вуліцу К. Лібкнехта (каля піцэрыі) і крочыце да самага яе канца. Скрыжаванне вуліцы з аб’язной дарогай і будзе пачаткам «Альбы».
Увогуле, калі для вас істотная менавіта фотафіксацыя вашага падарожжа, ёсць сэнс прыехаць у Нясвіж па магчымасці раней.
Розныя істотныя дробязі
Крамы і сувеніры
Сувеніры можна набыць у спецыяльных кіёсках на пляцоўцы каля Касцёла Божага Сэрца, каля замка, на другім паверсе мясцовага ўнівермага, у краме «Скарбніца» (на гарадской плошчы злева ад кінатэатра «Салют»; паштоўкі прадаюцца таксама ў будынку ратушы.
Прыбіральні
Платная прыбіральня знаходзіцца на гарадской плошчы за кінатэатрам «Салют».
На вакзале, у парку (у Старым парку — на мяжы з Японскі паркам, у Марысіным парку, адразу за пляжам).
Тэарэтычна вы маеце права скарыстацца прыбіральнямі аб’ектаў грамадскага харчавання.
Пошта, аптэка, абменнікі
Аптэка знаходзіцца ў самым цэнтры, насупраць ратушы.
Праз дарогу, побач з аўтобусным прыпынкам, знаходзіцца абменнік. Памяняць валюту можна таксама ў банку на вуліцы 1 Мая (па дарозе з аўтавакзала ў бок Ратушы павярнуць на вуліцу К. Лібкнехта, затым першы паварот направа). Недалёка ад вакзала ёсць абменнік «Аграпрамбанка», там жа ёсць і банкамат.
Пошта знаходзіцца недалёка ад касцёла, па вуліцы Ленінскай у бок вакзала.
Вяртацца назад лепш за ўсё аўтобусам. Варта ехаць у вандроўку ў суботу: транспарт будзе вальнейшым ад студэнтаў, якія на выходных едуць дадому ці з дому. Калі вы студэнт, то цэны на транспарт смела можна палавініць.
Такім чынам, калі абраць найбольш жорсткі варыянт з электрычкамі (з Мінска і назад), то дарога ў два бакі будзе каштаваць вам каля 25 тыс. рублёў (студэнтам у выходныя — 12 тыс.). Аўтобус абыдзецца ў 34 080 у адзін бок, студэнтам — у два бакі. Дадаем сюды перакус у піцэрыі ці рэстаране 25–35 тыс. альбо кава з бутэрбродамі ў кафетэрыі гастранома — 3 тыс. за
1. Рэстаран «Ратуша»
2. Рэстаран «Нясвіж»
3. Кавярня «Несцерка»
4. Піцэрыя
5. Аптэка
6. Платная прыбіральня
7. Кавярня «Парк» («Дзеравяшка»)
8. Гарадзішча
9. Лякарня
10. Кавярня «Mad Café»
11. ФАК
12. Пошта