Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 1,3%, за студзень-верасень — на 18,1%, нехарчовыя — адпаведна на 0,6 і 8,4%, тарыфы на платныя паслугі насельніцтву — на 2,7 і 26,1%.

Сярод харчовых тавараў у найбольшай ступені падаражэлі алкагольныя напоі — на 49,7%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 30,1%,

бульба — на 25,1%, тытунёвыя вырабы (у статыстыцы ўлічваюцца як харчовы тавар) — на 20,5%, пшанічная мука — на 20,3%, сметанковае масла — на 19,2%.

Лідары падаражання сярод нехарчовых тавараў: пісьмовыя прылады — на 23,4%, бензін — на 17,2%, веласіпеды і матацыклы — на 13,8%, гадзіннікі — на 11,2%, посуд — на 9,7%, тканіны — на 9,4%.

Сярод платных паслуг рост цэн у найбольшай ступені закрануў санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 74,7%, паслугі вышэйшай адукацыі — на 68,3%,

паслугі водазабеспячэння — на 48,8%, тарыф на тэхабслугоўванне жылых памяшканняў — на 42,9%.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?