У Лондане ля будынка рэзідэнцыі Даўнінг-стрыт пабіліся каты прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і міністра фінансаў Джорджа Осбарна.

На здымках бачна, як пяцігадовы кот Лары, які да нядаўняга часу меўся бараніць брытанскага прэм'ера ад мышэй, атрымлівае ўдар левай лапай ад яго пухнатай калегі Фрэй з Даўнінг-стрыт, 11, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя кіраўніка Мінфіна.

У справу прыйшлося ўмяшацца паліцыянтам, якія спынілі «бойку». Пасля гэтага Лары вярнуўся дадому, а яго крыўдзіцелька працягнула абыход тэрыторыі.

Нагадаем, нядаўна Лары быў звольнены прэм'ер-міністрам з пасады галоўнага мышалова краіны. Як высветлілася, кот дэманстраваў недастатковую рашучасць у барацьбе з грызунамі і не праяўляў паляўнічага інстынкту. Магчыма, выкліканае звальненнем расчараванне і падштурхнула Лары да канфлікту з Фрэй.

Між тым афіцыйныя прадстаўнікі Даўнінг-стрыт адмаўляюць канфлікт паміж гадунцамі першых асоб дзяржавы.
Прэс-сакратар прэм'ера заяўляе, што Лары і Фрей выдатна суіснуюць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?