«Калі мы здымалі трэцюю частку „Любіць
Мікіта Джыгурда лічыць сябе маральным нашчадкам Уладзіміра Высоцкага, эратычным мутантам, і, кажуць, што з нядаўняга часу — Богам. Пра ягоную творчасць чулі ўсе, з расійскага тэлебачання ён не знікае — хто яшчэ возьмецца чытаць у жывым эфіры «манадныя» вершы, дзе з прыстойных словаў толькі прыназоўнікі,
а калі надта спатрэбіцца, пойдзе біцца з суразмоўцам. Ролікі з удзелам Джыгурды маюць тысячы праглядаў нават у тым выпадку, калі ён сіплым басам прамаўляе толькі «Добры дзень! Я — Мікіта Джыгурда». Гледачоў у такіх ролікаў будзе болей, чым ва ўсіх трох частак фільма «Любіць
У Мінск Джыгурда прыехаў з прэзентацыяй кнігі і сваёй творчасці, як яна ёсць. «Наша Ніва» адправілася на творчы вечар Мікіты Джыгурды, каб даведацца, каму і навошта ён будзе чытаць свае нецэнзурныя вершы і што спяваць.
26 кастрычніка ў мінскім клубе «Мулен руж» адбыўся творчы вечар «караля рускага мату» Мікіты Джыгурды.
Пачатак канцэрту затрымалі амаль што на гадзіну, і ўсе з нецярпеннем чакалі.
Чакалі журналісты…
…фатографы ды аператары…
…чакалі фанаты…
…і супрацоўнікі клуба.
У перадпакоі можна было набыць магніцік на лядоўню.
Магніт плюс фота ўсяго за 25 000 рублёў.
Але нарэшце мэтр з’явіўся на сцэне.
Джыгурда часта спускаўся ў залу, бліжэй да глядачоў.
І часта заміраў у позе Ісуса на крыжы.
Самыя адданыя прыхільнікі і прыхільніцы слухалі і выпівалі стоячы.
Праігнараваць сцэну было немагчыма.
Напрыканцы шоу Джыгурда прэзентаваў сваю новую кнігу «Батарэйка Бога». Ён з задавальненнем чытаў свае «манадныя вершы» — рамантычную лірыку напісаную зусім не рамантычнай лексікай.
Пасля канцэрта Мікіта Джыгурда даў
«Любіііііііць!!!» — крычу я, а Бацька крычыць —
«Гэтую песню са мной спяваў Бацька!» — раве са цэны Мікіта Джыгурда. — «Мы здымалі тут трэцюю частку «Любіць
Мікіта Джыгурда зладзіў у клубе «Мулен Руж» свой «Творчы вечар». На сцэне спявак, акцёр і галоўны фрык расійскай эстрады з’явіўся ў скураных штанах, адразу ж накінуўся на мікрафонную стойку, пачаў з ёй скакаць, і спяваць нешта пра тое, што кожны чалавек «алхімік духа». Пасля перайшоў на Высоцкага, у перапынках паміж песнямі расказваючы складана вызначыць пра што — апроч вершаў, у якіх галоўным героем стаў «сусветны фалас», ён раптоўна пераходзіў на паганства, барацьбу з патрыярхам Гундзяевым, прыгажосць Беларусі, сваё дысідэнцтва і іншыя неўзаемазвязаныя рэчы.
Публіка на канцэрце здзівіла не меней.
Квіткі каштавалі ад 180 тысяч рублёў(што, дарэчы, даражэй, чым, напрыклад, хай ненатуральны, але Dire Straits тыдзень таму),
мэтавай аўдыторыяй Джыгурды аказаліся сямейныя кампаніі за сорак, дзе жанчыны носяць косы і хімічныя завіўкі, а мужчыны ледзь не фрак, і замаўляюць яны некалькі бутэлек шампанскага адразу, каб пасля стоячы піць пад тосты, якія Джыгурда прамаўляе са сцэны.Перад уваходам у клуб прадаюцца магніцікі на лядоўню з выявай Джыгурды — па 15 000 рублёў штука і фота — па 10 тысяч, разам камплектам — атрымаецца танней.
«Я зараз прачытаю верш, які Бацька мусіць прачытаць амерыканцам!» — крычыць Джыгурда. Прывесці тэкст верша на сайце мы не можам паскажам толькі, што ў меркаваным звароце, словазлучэнні «абкласці х…мі», «духоўныя п.расы» і іншыя цікавыя рэчы сустракаліся неаднаразова.маральна-этычных прычынах,
Часам Джыгурда пачынаў расказваць, як здымаўся ў эратычных сцэнах. «
Свой фільм „Эратычны мутант“ я здымаў у Беларусі. У Расіі было нельга, казалі парнаграфія, а „Беларусьфільм“ узяўся».
Джыгурда выклікаў у публікі шчырае захапленне.
Песню «Любіць, а Джыгурда працягваў выказваць сваю грамадскую пазіцыю. Як высветлілася, ён — прыхільнік негвалтоўнага супраціву. Сказаў ён пра гэта, канечне, іншымі словамі, але сэнс быў менавіта такі.па-руску» спявалі хорам, з залы крычалі нешта пра неадкладнае аб’яднанне Расіі і Беларусі
У канцы выступу Джыгурда прэзентаваў кнігу «Вертыкаль рускага мату, ці батарэйка Бога».
«Мае знаёмыя філолагі сказалі, што такога ў рускай літаратуры раней не было«, — кажа Джыгурда, які сапраўды ўзрадаваны тым, што кніга выйшла за тыдзень да прыняцця новага закона аб парнаграфіі.
Публіка ўспрымала вершы з яшчэ большым захапленнем, чым песні. Пад канец Джыгурда канчаткова перайшоў у вобраз бажавольнага, зламаў другі за вечар мікрафон, сарваў авацыю, упаў на калені і сышоў.
Выклікалі на біс.
«Ствараем духоўны фалас і кладзем на кіраўніцтва»
Пасля канцэрта адбылася
«Я выходжу ў вобразе юродзівага, гэта людзям падабаецца, — кажа Джыгурда. — Але я не мільянер, я не пагаджаюся, калі мяне імкнуцца купіць за грошы, бо не хачу быць духоўным п.расам. Я не мацюкаюся ў жыцці, толькі калі, ведаеце, малатком па пальцы".
На пытанне, ці чуў Джыгурда пра забароны ў Мінску канцэртаў па
«Мы ж ведаем, якая жэсць у вас тут адбываецца, — кажа Джыгурда. — Але і ў Расіі, і ва Украіне тое самае.Людзі, якія на мяне прыйшлі, ведалі, што іх тут чакае. Да 18 гадоў сюды увогуле не пускаюць. З другога боку, я ж не абражаў вашае кіраўніцтва, не абкладаў яго х…мі. Я не бачу нагодаў, каб забараняць канцэрты, свае альбо чужыя».
Пасля Джыгурда пераключыўся на тлумачэнне таго, чаму прыкідваецца юродзівым.
«Я лепей буду выступаць у сваіх масках, прыкідвацца ідыётам, але буду рабіць тое, што хачу, але не ў імя грошай. І праз гэту творчасць я дзялюся з людзьмі сваімі ідэямі, але ці чуюць яны іх — я мяркую, што чуюць».
Тут жа ўзгадаўся і Янка Купала. Пасля чаго Джыгурда сказаў, што ніколі не выйдзе на плошчу, і іншым не раіць, бо лепей змагацца негвалтоўна, пры дапамозе розных практык, і заўжды жадаць дабра і ставіцца з любоўю да сваіх ворагаў.
«Збіраемся