Захаванне беларускіх балот — гэта падтрыманне прыроднага балансу і захаванне прыроднага набытку, які адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні клімату, захаванні біялагічнай разнастайнасці, забеспячэнні дабрабыту людзей, гаворыцца ў адкрытым звароце ў абарону беларусіх балот.

Грамадская кампанія звяртаецца да прэм’ер-міністра з просьбай адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 794 «Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый» ад 17 чэрвеня 2011 года.

Пад зваротам падпісаўся шэраг арганізацый, сярод якіх ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Экадом», «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» ды інш.

Азнаёміцца з петыцыяй і паставіць подпіс можна ТУТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?