«Чарговым ілжывым правакацыйным ходам» назваў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Аляксандр Антановіч з’яўленне 31 кастрычніка інфармацыі пра забойства палкоўніка КДБ, якое нібыта адбылося на мінулым тыдні.

«Каментаваць не бачу сэнсу», — заявіў Антановіч БелаПАН.

Ніякай крымінальнай справы па факце забойства палкоўніка КДБ у Следчым камітэце няма,
сказаў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Травулька. Пры гэтым ён адзначыў, што справы аб забойстве з’яўляюцца падследнымі Следчаму камітэту, а не напрыклад, КДБ.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў інтэрнэце з’явілася паведамленне аб тым, што скончыў самагубствам былы начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Ігар Кузняцоў.

На самай справе ён жывы і здаровы і цяпер узначальвае Інстытут нацыянальнай бяспекі. Потым пісалі пра самагубства другога былога начальніка УКДБ, які кіраваў упраўленнем у пачатку 2000-х гадоў. Затым гаворка ўжо пайшла пра нейкага палкоўніка КДБ Казака, якога забілі ў сваёй кватэры на мінулым тыдні.

Паведамлялася, што афіцэр адказваў за эканамічны кірунак (адвядзенне земляў пад продаж, прыватызацыю і іншыя эканамічныя справы), што жыў у двухузроўневай кватэры ў элітным мікрараёне за Нацыянальнай бібліятэкай, што ў яго таксама быў катэдж у Бараўлянах коштам у 1,5 мільёна долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?