Краіна, якую раней называлі проста «шапкай ЗША», ставіць перад сабой амбітныя планы. Кансерватыўны ўрад Стывена Харпера падтрымлівае дух новага, нават трохі агрэсіўнага канадскага нацыяналізму. Амбіцыі грунтуюцца на выдатных эканамічных поспехах: па ВУП на душу насельніцтва Канада абагнала ЗША, канадскі даляр мацнейшы за амерыканскі. А галоўнае — другая па плошчы краіна свету Канада адкрыла і паспяхова распрацоўвае вялізныя радовішчы нафтавых пяскоў. Пацяпленне ж клімату прывядзе да таго, што стануць даступнымі карысныя выкапні канадскага Запаляр’я. Усё гэта надае 35-мільённай Канадзе энтузіяму — піша ў сваім артыкуле газета «Бостан глоб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?