Як паведаміў «ПБ» першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян, дасягнута афіцыйная дамоўленасць аб правядзенні 3 чэрвеня 2013 года выязнога спарынгу са зборнай Эстонііі.

У рэйтынгу ФІФА зборная Эстоніі займае 84-ы радок (Беларусь — 74-я). Нагадаем, эстонцы год таму гулялі стыкавыя матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года (Ірландыя, 0:4, 1:1).

Матч з Эстоніяй для беларусаў будзе папярэднічаць двум гульням адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 г. са зборнай Фінляндыі (7 і 11 чэрвеня). У фінаў, дарэчы, 94-ы радок у апошнім рэйтынгу ФІФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?