14 лістапада ў клубе Loft (Броўкі, 22) адбудзецца канцэрт гурту «Маланка Аркестр». У канцэрце таксама возьмуць удзел сябры: Міхей Насарогаў (RockerJoker), Валерыя Валадзко (Harotnica), Сяржук Гаюн ( Vyraj).

«Маланка Аркестр» — музыка танцавальна-лірычнага складу, з тэкстамі аб цяжкасці і прыгажосці жыцця, дзе выдумка і рэальнасць побач, як смерць і нараджэнне. Ска, клезмер, цыганскія напевы, дваравы шансон, мексіканскі твіст — спеты і сыграны на скрыпцы, акардыёне, кантрабасе, цымбалах, барабанах. Мова: беларуская, руская, іспанская.

Пачатак а 19-й. Кошт квітка: 60 000 бр.

Даведкі: +375 29 7846313, +375 29 9117887. [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0