Задумлівы Уладзімір Сямашка. Яго ў прэзідыум не паклікалі.

Задумлівы Уладзімір Сямашка. Яго ў прэзідыум не паклікалі.

Былы прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі (злева).

Былы прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі (злева).

Чалавек, які жыве па сродках, - Андрэй Тур.

Чалавек, які жыве па сродках, - Андрэй Тур.

Міхаіл Мясніковіч заклікаў інвестараў званіць асабіста яму.

Міхаіл Мясніковіч заклікаў інвестараў званіць асабіста яму.

Сяргей Сідорскі знайшоў суразмоўцу ў асобе Сяргея Румаса.

Сяргей Сідорскі знайшоў суразмоўцу ў асобе Сяргея Румаса.

На форум завітаў і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

На форум завітаў і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

13.15. Пытанне ад актывіста Мікалая Петрушэнкі пра гідраэлектрастанцыі.

Як Мясніковічу ўдаецца дамаўляцца пра рэалізацыю загадзя стратных праектаў?

Прэм’ер-міністр аджартаваўся, што згодны з усім, апроч высновы пра стратнасць. «А малая энергетыка ў Беларусі ўсё адно будзе развівацца», — перакананы ён. Таму на раўнінных рэках гідраэлектрастанцыі ўсё адно будуць будавацца. І яны атрымліваюцца акупляльнымі, спрачаецца з Петрушэнкам Мясніковіч.

13.10. Як Мясніковіч ацэньвае паспяховасць мерапрыемства?

«На інвестыцыйных форумах часта прысутнічае многа няўдачнікаў. А ў нас ёсць «крупняк»,
— пахваліўся Мясніковіч. Снапкоў дадаў, што капіталізацыя прадстаўленых на форуме кампаній складае больш за $2 трыльёны.

13.05. Акцыі якіх прадпрыемстваў могуць быць прададзеныя да канца года? «План па прыцягненні 2,5 мільярда ад прыватазыці мы не выканаем», — прызнаў Мясніковіч. Аднак галоўнае ў прыватызацыі — не грошы, зноў нагадвае ён. Патрэбная дыверсіфікацыя і развіццё вытворчасці.

13.00. На пытанне пра прыватызацыю сельскай гаспадаркі: паспяховымі могуць быць толькі буйнатаварныя вытворчасці. Аднак не мае значэння, яны будуць дзяржаўнымі ці прыватнымі. Патрэбная канкурэнцыя і ўзаемадапаўняльнасць паміж імі.

У Беларусі недастаткова малочных кампаній, якія прадаюць сваю прадукцыю за мяжу.

12.40. Мясніковіч пра нацыяналізацыю «Спартака» і «Камунаркі»:

Ніякіх рэвізій раней прыватызавыных прадпрыемстваў не было і не будзе. А наглядныя органы зрабілі ўсё правільна,
перакананы прэм’ер-міністр. Па яго словах, Марат Новікаў успрыняў інфармацыю пра нацыяналізацыю спакойна. Аднак з самім словам «нацыяналізацыя» Мясніковіч не пагадзіўся.

12.10. Арганізатары падрыхтавалі спіс інвестыцыйных пратаколаў аб намерах, якія будуць заключаныя на форуме. Сярод іх —

вытворчасць беларускага алкаголю ў Турцыі, разліў аліўкавага алею ў Беларусі, будаўніцтва гатэляў у Брэсце і Гродна, стварэнне вытворчасці мацарэлы.

12.05. Неўзабаве пачнецца прэс-канферэнцыя Міхаіла Мясніковіча.

11.50. Пакуль Міхаіл Мясніковіч адказвае на пытанні інвестараў, можна параўнаць, у што абутыя тры эканамічныя багатыры — Мясніковіч, Тур і Снапкоў.

11.40. З цягам часу інфармацыя з пашпартоў, пасведчанняў кіроўцы і іншых дакументах будзе акумуляваная на адзінай электроннай картцы, заявіў Мікалай Снапкоў. Па ягоных словах,

на гэтай картцы будзе знаходзіцца ўся «гісторыя» чалавека і ягоны электронны подпіс.
З яе дапамогай у тым ліку можна будзе яшчэ і зарэгістраваць юрыдычную асобу.

11.20. Ці ёсць рызыка ўваходу інвестыцый у Беларусь? Ёсць, як і паўсюль у бізнэсе, кажа Снапкоў. Ён заклікае ўзважыць рызыкі і ўкласці свае грошы ў Беларусь.

11.10. Выступае міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, хваліцца, што

ўпершыню з 2005 года Беларусь выйшла на станоўчае сальда. Гэта ўдалося дзякуючы валютнай карэкціроўцы і спрыяльнай «кан’юнктуры». Іншымі словамі, дзякуючы растваральнікам і распушчальнікам.
На яго думку, галоўнае — стварэнне новых працоўных месцаў.

11.00. Развіваючы бізнэс у Беларусі, вы заадно працуеце на рынках Расіі і Казахстана, даводзіць кожны ўладны выступоўца. Магчымасць працы ў Мытным саюзе — галоўны рэкламны тэзіс для інвестараў.

10.42. Дэлегаты засядаюць у абгароджанай зале проста пасярод вялізнага велатрэку, у суседнім будынку ад «Мінск-арэны». Тамсама выстаўленыя і стэнды з інвестыцыйнымі праектамі. Міністры расселіся ў мяккія крэслы ў прэзідыуме, інвестараў пасадзілі за вялікія сталы.

Нарэшце арганізатары паклапаціліся пра інтэрнэт. На папярэдніх інвестыцыйных форумах доступу да сеціва ва ўдзельнікаў форуму не было. Цяпер некаторыя ўдзельнікі корпаюцца ў смартфонах і планшэтах.

10.40. Барыс Хрыстэнка, старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, расказвае пры ўтварэнне Адзінай эканамічнай прасторы.

10.35. Мясніковіч падкрэслівае, што

асаблівую ўвагу Беларусь надасць развіццю фармацэўтыкі.
І прапануе ўсім інвестарам звяртацца асабіста да яго.

10.30. «Макраэканамічны курс урада бяззменны: бюджэт бездэфіцытны, валютны курс свабодны», — абяцае Мясніковіч. Усе абмежаванні на прыватызацыю знятыя. Любое дзяржаўнае прадпрыемства можа быць прыватызаванае. Але галоўнае не атрыманыя грошы, а далейшае развіццё, расказвае прэм’ер-міністр.

10.25. «Бізнэс — таксама спорт. Гонцы за інвестыцыямі дадзены старт», — расказвае Мясніковіч. Зноў абяцае дэбюракратызацыю, добрыя ўмовы для інвестараў.

Расказвае, што адзін з інвестараў атрымаў $1 мільярд прыбытку і палову гэтай сумы зноў уклаў у эканоміку.
Чаму выгадна інвеставаць менавіта ў Беларусь? Ёсць 5 прычын, кажа ён.

1) Выдатная інфраструктура. Беларусь на 65-м месцы з 155 краінаў свету.

2) Геаграфічны цэнтр Еўропы — вароты ў Мытны саюз Расіі і Казахстана.

3) Лёгкасць вядзення бізнэсу. Тут Беларусь на 58-м месцы, але збіраецца трапіць у трыццатку найлепшых.

4) Канкурэнтныя высокапрафесійныя працоўныя рэсурсы.

5) Навукаёмістасць беларускай эканоміцы.

10.20. Слова мае Міхаіл Мясніковіч. Учора ён прызнаўся, што летась Беларусь стаяла на мяжы дэфолту, што скажа цяпер?

10.15. З пасланнем ад Лукашэнкі выступае Андрэй Тур. Ён вітае гасцей дзяжурнымі словамі: «мы чакаем ад удзельнікаў форуму шчырай размовы»,

«гарантуем інвестарам самыя лепшыя ўмовы вядзення бізнэсу»
, «жадаю канструктыўнай працы».

* * *

У Мінску пачынаецца другі, асноўны дзень працы Беларускага інвестыцыйнага форуму. Мерапрыемствы адбываюцца ў «Мінск-Арэне».

З вітальным словам выступіць прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

З уплывовых беларускіх чыноўнікаў — міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур, віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.
Лукашэнка на мерапрыемствы такога кшталту не прыходзіць.

«Наша Ніва» будзе весці анлайн-рэпартаж з мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?