Андрэй Гайдукоў.

Андрэй Гайдукоў.

Андрэй Гайдукоў, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве, з’яўляўся намеснікам старшыні незарэгістраванага Саюза маладых інтэлектуалаў. Структура існуе тры гады, а пра яе дзейнасць фактычна нічога невядома. Яўген Канстанцінаў, які называе сябе старшынёй арганізацыі, расказаў пра сваю дзейнасць і ролю ў ёй Гайдукова.

Што за Саюз маладых інтэлектуалаў?

Арганізацыя не зарэгістраваная. Узнікла каля трох гадоў таму. Гэта моладзь, якая хоча развівацца, якая мае грамадскую пазіцыю, — «людзі патрыятычнага складу».

Канстанцінаў адзначае, што

сярод прыхільнікаў Саюза маладых інтэлектуалаў ёсць людзі на кіруючых пасадах, але не можа іх назваць. А таксама сябры АГП, БНФ, «Еўрапейскай Беларусі».

Летась падчас адной з маўклівай акцыі Яўген Канстанцінаў пазнаёміўся з Гайдуковым. Хлопец падаўся адукаваным, і Яўген зрабіў яго сваім намеснікам па Саюзу маладых інтэлектуалаў. Дзякуючы працы апошняга, незарэгістраваную арганізацыю прынялі ў Беларускую платформу Усходняга партнёрства, Альтэрнатыўную моладзевую платформу.

Па словах Канстанцінава, Гайдукоў займаўся міжнароднымі адносінамі — шукаў партнёраў, а таксама рыхтаваў дакументы для рэгістрацыі саюза ў Беларусі. Праводзіў нейкія перамовы з расійскімі юрыстамі наконт стварэння статута арганізацыі. Выязджаў нават у Маскву. Але падрабязнасці не расказваў.

Да Гайдукова прыходзілі людзі з КДБ і папярэджвалі, што ў яго будуць праблемы, калі ён не спыніць справу з рэгістрацыяй.

Але хлопец не спыніўся.

Па словах Канстанцінава, Саюз маладых інтэлектуалаў правёў чатыры форумы, у тым ліку на тэмы «Фашызм-антыфашызм», «Патрыятызм». Да папярэдніх выбараў сябры саюза займаліся выключна культурніцкімі праектамі. А затым далучыліся да маўклівых акцый. На выбарах Гайдукоў быў звязаны з камандай Андрэя Саннікава. Сам Канстанцінаў збіраў подпісы за Уладзіміра Някляева.

На «круглым стале» Андрэя Гайдукова сябры некалькі разоў назвалі Дуброўскім. Як сказаў Ілля Багданаў, гэта псеўданім Гайдукова, які хацеў, каб яго гэтак называлі. «Пушкіна начытаўся», — выказаў сваю версію Яўген Канстанцінаў.

Хто такі Яўген Канстанцінаў?

Канстанцінаў мае дзве вышэйшыя адукацыі — гістарычную і эканамічную. Але працаваў ахоўнікам у краме. Пасля розгаласу справы з Гайдуковым да дырэктара прыходзілі міліцыянты. Кіраўнік папярэдзіў, калі прыйдуць другі раз, то хлопец не зможа больш працаваць у краме. Другі раз прыйшлі, і хлопец звольніўся па ўласным жаданні.

З папарэдняга месца працы, «Нафтана», ён звольніўся пасля затрымання на хвалі маўклівых акцый. Па словах Канстанцінава, ён рыхтваў «Марш Свабоды» ў Наваполацку, але напярэдадні яго арыштавалі і асудзілі за нібыта дробнае хуліганства. А праз месяц затрымалі паўторна на акцыі.

Мае папярэджанне з пракуратуры за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?