Такая скураная канапа каштуе ў адным з мебельных салонаў Мінска больш за 23 млн рублёў.

Такая скураная канапа каштуе ў адным з мебельных салонаў Мінска больш за 23 млн рублёў.

Пра гэта паведаміў сёння на IX Міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БанкІТ’12» намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Напрыклад, у Італіі ўведзеная забарона на аплату наяўнымі пакупак на суму, якая перавышае 1000 еўра, у Грэцыі — на суму звыш 1500 еўра, у Францыі — на суму звыш 3000 еўра, адзначыў Дубкоў.

Таксама плануецца выключыць магчымасць выплаты спажыўцу наяўных грашовых сродкаў у выпадку вяртання тавару (работы, паслугі), аплачанага безнаяўнымі грашовымі сродкамі ў суме, якая ў 100 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, усталяваны на дзень рэалiзацыi спажыўцу.

Пры гэтым у Беларусі плануецца пашырыць прадугледжаны заканадаўствам пералік аб’ектаў, у якіх павінныя ўсталёўвацца тэрміналы для безнаяўнай аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Права выбару безнаяўнай формы аплаты тавару, працы ці паслугі павінна быць дадзенае спажыўцу на заканадаўчым узроўні, лічыць прадстаўнік Нацбанка.

Таксама ў Беларусі прапануецца выкарыстоўваць дыферэнцыяваны падыход пры ўсталяванні арэнднай платы для памяшканняў, у якіх ёсць альбо адсутнічае тэрмінальнае абсталяванне для прыёму плацяжоў у безнаяўнай форме.

Гэтыя і іншыя прапановы плануецца замацаваць заканадаўча, што дасць магчымасць стварыць умовы для ажыццяўлення разлікаў у сферы рознічнага гандлю і паслуг пераважна ў безнаяўнай форме, адзначыў Сяргей Дубкоў.

Таксама плануецца арганізаваць пераважна кругласутачны доступ трымальнікаў картак да абсталявання самаабслугоўвання (інфакіёскі, банкаматы). Будзе прапрацаванае пытанне ўкаранення бескантактных тэхналогій пры правядзенні насельніцтвам разлікаў у безнаяўнай форме, уключаючы пытанне аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Плануецца падключыць новых разліковых і аплатных агентаў, вытворцаў паслуг да АРІП, дапоўніць пералік новымі відамі паслуг, якія прадстаўляюцца да аплаты ў безнаяўнай форме.

Усё вышэйпералічанае прадугледжана мерапрыемствамі Праграмы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах з выкарыстаннем сучасных электронных плацежных інструментаў і сродкаў плацяжу на 2013–2015 гады, праект якой падрыхтаваны Нацыянальным банкам. Мэта праграмы — давядзенне да 2016 года долі безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце арганізацый рознічнага гандлю і ў аб’ёме платных паслуг насельніцтву да 50%. Пры гэтым нагрузка на аплатны тэрмінал для правядзення безнаяўных разлікаў у сферы рознічнага гандлю і паслуг павінная скласці не больш за 160 картак.

Праект праграмы быў размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка і накіраваны зацікаўленым органам дзяржаўнага кіравання, банкам.
«Прапановы і заўвагі, што паступілі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, банкаў, грамадзян, разгледжаныя і ўлічаныя. Пасля падрыхтоўкі канчатковай рэдакцыі праекта праграмы ён будзе ўнесены на разгляд Савету Міністраў», — паведаміў Сяргей Дубкоў.

На 1 лістапада 2012 г. паказчык па долі безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце дасягнуў 12,8%. Паказчык па долі безнаяўнага грашовага абароту ў аб’ёме платных паслуг насельніцтву разлічваецца раз на год і за 2011 год склаў 10,8%.

Банкамі Беларусі выпускаюцца ў абарачэнне карткі ўнутранай плацежнай сістэмы «БелКарт» і міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard. На 1 кастрычніка 2012 года на долю эмісіі картак унутранай плацежнай сістэмы «БелКарт» прыпадала 47,5% ад агульнай колькасці картак у звароце, міжнароднай аплатнай сістэмы VISA — 36,7%, MasterCard — 15,8%. У цэлым эмісія картак перавысіла 10 млн адзінак, колькасць дзейных рахункаў, да якіх выдадзеныя карткі, — 9,8 млн. У больш чым 34 тыс. арганізацый гандлю (сэрвісу) усталявана звыш 52 тыс. плацежных тэрміналаў для безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем картак, функцыянуе 4143 інфакіёскі для безнаяўнай аплаты паслуг, 3528 банкаматаў, у 97% якіх трымальнікі картак могуць не толькі атрымліваць наяўныя грошы, але і ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы.

На 1 кастрычніка 2012 доля безнаяўных аперацый у аперацыях з карткамі ў сярэднім па рэспубліцы дасягнула 61,9% па колькасці аперацый і 18,7% па суме аперацый, павялічыўшыся за апошнія чатыры з паловай гады на 25 і 12 працэнтных пунктаў адпаведна па колькасці і па суме аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?